Федэральны камітэт па адкрытых рынках ФРС (Федэральнай рэзервовай сістэмы) ЗША прыняў рашэнне захаваць базавую стаўку на ранейшым узроўні 2,25-2,5%.
Прадстаўнікі ФРС таксама паведамілі, што не плануюць павышаць стаўку у 2019 годзе ў сувязі з асцярогамі аб недастатковых тэмпах росту эканомікі. Папярэднія прагнозы планавалі адно або два павышэння за гэты перыяд.
Стаўка павышалася на працягу апошніх трох гадоў. У 2018 годзе было тры павышэнні на 0,25 працэнтных пункта.
Павышэнне ставак ФРС звычайна прыводзіць да падаражэння даляра ў адносінах да іншых валют.
Цяпер наадварот, даляр таннее адносна іншых валют. Так у Беларусі рубель умацаваўся да даляра з пачатку года на шэсць капеек (3 студзеня курс быў 2,1788, курс на 21 сакавіка — 2,1057).
0
0
0
0
0
0