Даляр таннее восьмыя таргі запар. Сёння, 21 сакавіка, на пачатку сесіі амерыканская валюта патаннела на адну капейку да 2,0963 беларускага рубля.
26 верасня 2018 года даляр каштаваў 2,0882 рубля.
1 студзеня 2019 года яго курс раўняўся 2,1598 беларускага, а 3 студзеня быў максімум — 2,1788. З пачатку года амерыканская валюта патаннела на восем з паловай капеек.
Банкі з раніцы даляр купляюць па 2,0650-2,0970.
Еўра сёння вырас на 0,0031 да 2,3925 беларускага.
Расійскі рубель вырас на 0,0138 да 3,2894 за 100 адзінак.
Зніжэнне даляра — агульнасусветная тэндэнцыя, гэта вынік таго, што ў ЗША адмовіліся павышаць базавую стаўку