Хлопец у кампаніі прыяцеляў піў піва на набярэжнай Свіслачы. У нейкі момант звярнуў увагу на двух чалавек, якія прыселі на лаўку, паведамляе сталічная міліцыя.
Падумаўшы, што гэта дзяўчаты, адправіўся знаёміцца. Падышоў і зразумеў, што гэта хлопец і дзяўчына.
Тады ён палез у бойку, некалькі разоў ударыўшы хлопца ў галаву, прычыніўшы траўмы і пашкодзіўшы слыхавы апарат.
Зламыснік затрыманы.
0
0
0
0
0
0