Тут, ля цябе, у тваім невялікім пакоі,
Тут, дзе штоноч пад шпалерамі шастаюць шэрыя мышы,
Месяц глядзіць у вакно і на столі малюе квадраты,
Ціха нашэптвае печ і маўчаць нечытаныя кнігі,
Тут, дзе аловак бяжыць па яшчэ незжаўцелай паперы,
Дзе за алоўкам віецца сцежка пятлістая следу —
Сесці ля ног тваіх ціха, легчы шчакой на калені,
Слухаць, як шэпчуцца ў печы бярозы, што сталі вуголлем,
Чуць, як далёка-далёка сыходзіць на Менск электрычка,
Апошняя ў гэтым стагоддзі, і ў гэтым, напэўна, жыцці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?