Ці варта перайменаваць плошчу Леніна ў цэнтры Слоніма ў Тэатральную плошчу? Такое апытанне праводзіцца на сайце мясцовай раённай газеты.

Перамагаў варыянт «Тэатральная плошча», калі інфармацыя пра апытанку трапіла на расійскія форумы, карыстальнікі якіх пачалі масава галасаваць у падтрымку Леніна. Часам галасы дадаваліся цэлымі «партыямі» — па 200-300 за хвіліну.

У выніку па стане на 16:30 Ленін перамагае Тэатральную плошчу з лікам 55:45. На сайце ўжо пакінута каля 6000 галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0