25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Мінска грамадская актывістка Алена Талстая прыкавала сябе ланцугом да асвятляльнага слупа. Месца хутка ачапілі амапаўцы, ланцуг знялі, а жанчыну затрымалі і звезлі на мікрааўтобусе, піша «Еўрарадыё».

Вось як Талстая тлумачыла мэту сваёй акцыі: «Сёння — Дзень Волі. Я віншую ўсіх беларусаў з найвялікшым беларускім святам. Але гэтае свята праходзіць у няволі. Сябры руху салідарнасці «Разам» заяўляюць, што мы павінны святкаваць Дзень Волі на плошчы Каліноўскага. Гэтае імя гэтай плошчы [Кастрычніцкай плошчы] было дадзена ў 2006 годзе [удзельнікамі акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў]. У 2004-м тут таксама прыкоўваліся ланцугамі, бо ўлада не давала святкаваць гэтае свята. Сёння сябры нашыя сядзяць у турме. Забралі ўчора Дашкевіча, Басалыгу. Таму гэтыя ланцугі паказваюць, што Дзень Волі праходзіць у няволі. Беларускі народ дастойны таго, каб вольна святкаваць сваё свята на плошчы Каліноўскага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?