Ігара Варашкевіча, Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча і Паўла Аракеляна выпусцілі. Дзве гадзіны музыкантаў трымалі на вуліцы. На іх склалі пратаколы.
Паводле музыкаў, затрыманых было 15 чалавек. На ўсіх склалі пратаколы прафілактычнай гутаркі, але не пратаколы правапарушэння.
У РУУС разам з музыкамі быў і кіраўнік АГП Мікалай Казлоў, затрыманы на Кастрычніцкай плошчы.