Каля рэстарацыі «Поедем поедим», што каля нацыянальнага нэкропалю Курапаты, увечары 25 сакавіка былі затрыманыя актывісты Дзяніс Урбановіч і Валер Рабцаў. Дакладных прычынаў затрыманьня ім не назвалі, піша «Радыё Свабода».

Чалавек у міліцэйскай форме пагражаў журналістам, якія здымалі затрыманьне, адказнасьцю ў тым выпадку, калі відэа трапіць у інтэрнэт безь ягонага дазволу. Журналісты аспрэчылі гэта са спасылкай на заканадаўства. Чалавек у форме адмовіўся назвацца.

Пад рэстарацыяй амаль год трывае пікет — пратэстоўцы інфармуюць яе наведнікаў аб расстрэлах і пахаваньнях дзясяткаў тысяч чалавек у Курапатах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?