Гатунак Kriek — візітоўка бельгійскага піваварства. Гэтае лёгкае светлае піва мае яркі саладкаваты смак, фруктовы водар і лёгкую гарчынку. Каб атрымаўся такі букет, выкарыстоўваецца вішня. 

Лідскае Kriek як пераемнік бельгійскіх традыцый мае збалансаваны і вытанчаны смак. Яно прыгатавана з дадаваннем вішнёвага соку. Новы гатунак рэкамендуецца ўжываць халодным — пры тэмпературы ніжэй за 12 градусаў. Аднак у халодныя дні вішнёвае піва пры жаданні можна і падагрэць: калі дадаць цынамон і мускатны арэх, то атрымаецца пунш.

Лічыцца, што вішнёвае піва з'явілася яшчэ ў часы Сярэднявечча. Паводле легенды манах-крыжак, вярнуўшыся ў родную вёску пасля доўгага паходу, вырашыў уславіць Хрыста і зварыць напой, які нагадваў бы колер крыві Збаўцы. Для гэтага ён дадаў у піва самых спелых вішань, якія толькі змог адшукаць. Атрыманы напой настолькі ўсім спадабаўся, што бельгійцы па гэты дзень працягваюць варыць вытанчаны вішнёвы Lambic.

«Раней беларусы ўжо маглі пакаштаваць лімітаваную партыю Kriek. Цікавасць да яе была высокай: мы вывучылі водгукі, папрацавалі над смакавымі ўласцівасцямі і вырашылі вярнуць гатунак з дапрацаваным смакам: піва стала менш салодкім і больш насычаным, з'явілася традыцыйная для гэтага стылю кіслінка, — адзначыў галоўны півавар кампаніі «Лідскае піва» Алег Малахаў. — Вельмі важна, што мы запускаем продаж на стыку халоднага і цёплага сезонаў, бо Лідскае Kriek прыемна ўжываць як халодным вечарам, так і гарачым днём. Таму гурманы маюць магчымасць ацаніць усе бакі прадукту».

Нагадваем, што празмернае ўжыванне піва шкодзіць вашаму здароўю!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0