Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху прадставіў прэзідэнтам Расіі і ЗША Уладзіміру Пуціну і Дональду Трампу план па вырашэнні сірыйскага крызісу. Пра гэта ў аўторак паведаміла The Times of Israel са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў Ізраілі.
Па дадзеных суразмоўцы выдання, раней расейскі лідар ужо выказаў зацікаўленасць у прапанаваным плане, які ў тым ліку прадугледжвае вывад з тэрыторыі Сірыі іранскіх сіл.