Слоган, які напісаны на ўпакоўцы шкарпэтак, гучыць так: «Нацягнуць лёгка!»

Шкарпэткі звернутыя абаранкам і запакаваныя ў пластык. Калі пакупнік разгубіўся і не ведае, як правільна апранаць шкарпэткі, то на этыкетцы ёсць QR-код — ён вядзе на відэаінструкцыю.

Дырэктар прадпрыемства Сяргей Жаўняровіч расказаў «Нашай Ніве», што ідэя шкарпэтка-прэзерватываў належыць непасрэдна яму:

«Так атрымалася. Я думаў над тым, як павінны выглядаць шкарпэткі, каб было прасцей іх апранаць. Так і нарадзілася ідэя: не нацягваць шкарпэткі, а размотваць іх. Калі запусцілі вытворчасць, паспрабавалі абувацца самі. І сапраўды, так хутчэй! Да таго ж адзін з нашых супрацоўнікаў расказаў, што яго маленькі сын такім чынам здымае шкарпэткі. Так што шкарпэткі ў стане абаранка — цалкам натуральная рэч».

Сяргей Жаўняровіч расказаў, што амаль год спатрэбіўся, каб знайсці пастаўшчыка ўпакоўкі і дызайнера, які б распрацаваў упакоўку.

«А вось тэхналогія скручвання дастаткова простая. У нас шкарпэткі ў абаранак скручвае адзін чалавек», — тлумачыць ён.

Планавалася выпусціць шкарпэтку-прэзерватыў да 1 красавіка.

«Гэта прыкольна, — расказвае Сяргей Жаўняровіч, — нашы навінкі заўсёды выклікаюць у людзей пазітыўныя эмоцыі. Хай то сурвэтка-шкарпэткі або шкарпэткі з майткамі, якія выпускаюцца ў тубусе. Што тычыцца асабіста мяне, то я набуду 50 упаковак такіх шкарпэтак, каб дарыць іх сваім знаёмым, каб браць іх з сабой у выглядзе сувеніраў за мяжу».

Кандасоксы — гэта звычайныя мужчынскія шкарпэткі чорнага колеру. І каштуюць амаль 3 рублі. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

13
Каментатар / Адказаць
31.07.1996 / 10:14
Нлрмас идея что то западным даде завеело и пропоганда презервативов очень вполне заслуживает внимания
1
Каментатар / Адказаць
21.07.1980 / 13:45
Оригинально. За неимением презерватива модно использовать носки.  Что то близко к тематике анекдотов о поручике Ржевском.
1
Каментатар / Адказаць
06.11.2020 / 23:38
Каб чэлес узімку не змерз?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру