Выпрабаванні вучэбна-баявога расійскага самалёта Ту-134А-4 (з бартавым нумарам RF-12041 і неафіцыйным імем «Чорная жамчужына») у Мінску трапілі ў інтэрнэт, паведамляе «Российская газета».

«Самы рэдкі самалёт ВМФ Расіі» выканаў «тэставанне сістэм, рулёжку, прабег і першы [гадзінны] палёт пасля рамонту на мінскім заводзе».

Ту-134УБЛ з'яўляецца вучэбна-баявой мадыфікацыяй савецкага пасажырскага Ту-134. Машына атрымала востры нос, які хавае радар, ваенную апаратуру, прыцэльна-навігацыйны комплекс і 12 месцаў, прызначаных для курсантаў. Самалёт прызначаны для падрыхтоўкі лётчыкаў і штурманаў Ту-22М3 і Ту-160.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0