У Гродне кіроўца Ford Transit выратаваў жанчыне жыццё. Зараз у яе ёсць другі Дзень нараджэння — 26 сакавіка. Усю сітуацыю засняў чытач АўтаГродна Міхаіл.

— Гэта было сёння на скрыжаванні вуліц Соламавай і Суворава. Жанчына збіралася перайсці дарогу на чырвоны сігнал святлафора і паглядзела, што справа аўтамабіль праязджае скрыжаванне. Але ў левы бок яна нават не павярнула галаву! Так і пайшла, — кажа Міхаіл.

1 секунда прайшла паміж выхадам жанчыны на дарогу і тым момантам, калі міма яе праехаў Ford Transit. Кіроўца мікрааўтобуса паспеў пасігналіць жанчыне і ў гэта ж імгненне выціснуў педаль тормазу. Па дыме з пад колаў гэта выразна відаць.

Жанчына паспела адскочыць, кіроўца мікрааўтобуса выратаваў яе жыццё. Пешаход склала рукі, нібыта просячы прабачэння.

Агулам пешаход не дачакалася свайго зялёнага сігналу святлафора дванаццаць секунд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0