Латвійскі тэлеканал LTV звольніў супрацоўніка, адказнага за правядзенне тэлемоста паміж студыяй тэлеканала і расійскім прапагандысцкім каналам RT, паведамляе Delfi.

Па словах сябра праўлення LTV Іварса Прыедэ, звольнены супрацоўнік Харыйс Лаўкінайціс аднаасобна арганізаваў жывую трансляцыю для RT, пра што іншыя датычныя супрацоўнікі даведаліся пасля тэлемоста. Ён прапрацаваў на LTV больш за 30 гадоў.

Падчас тэлемоста былы міністр замежных спраў Латвіі Яніс Юрканс выступіў з крытыкай латвійскай знешняй палітыкі, прысутнасці НАТА ў краінах Балтыі і адносін да этнічных меншасцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0