Суд Маскоўскага раёну Менску аштрафаваў абаронцу Курапат Дзяніса Ўрбановіча на 1147,5 рубля, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле двух складзеных на актывіста пратаколаў, зь якімі пагадзіўся суд, ён быў вінаваты ў дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні законным патрабаваньням міліцыі. Віну ў абодвух парушэньнях Дзяніс Урбановіч не прызнаў.

Увечары 25 сакавіка Дзяніс Урбановіч падчас вахты ў Курапатах зайшоў на тэрыторыю рэстарацыі «Поедем поедим» зь бел-чырвона-белым сьцягам і некалькі разоў выкрыкнуў «Жыве Беларусь». Паводле Дзяніса Ўрбановіча, гэтак ён віншаваў супрацоўнікаў і наведнікаў рэстарацыі з 101-мі ўгодкамі БНР. Аднак супрацоўнікі рэстарацыі ўспрынялі ўчынак актывіста як хуліганства і выклікалі міліцыю. Пра гэта ў судзе сьведчыла дырэктарка «Поедем поедим» Святлана Дубкова. Калі нарад прыехаў, паводле сьведкі-міліцыянта, Дзяніс Урбановіч адмаўляўся «прайсьці для складаньня пратаколу».

Лідэра «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча за ўдзел у пікетаваньні ў Курапатах неаднаразова штрафавалі і саджалі на суткі, таксама ён неаднойчы быў пацярпеў ад наезду аўтамабіляў наведнікаў рэстарацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?