25 сакавіка 2019 года ў 18:30 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Спонды Астравецкага раёна.

Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, з аднапавярховага жылога дома ішоў моцны дым, гарэлі пасцельныя прыналежнасці.

У пакоі на ложку знайшлі гаспадара дома — інваліда 2-й групы па апорна-рухальным апараце. Мужчыну вынеслі на свежае паветра і перадалі брыгадзе «хуткай дапамогі». Пасля агляду яго шпіталізавалі ў раённую бальніцу з папярэднім дыягназам «апёкі 1-2 ступені».

Пажар ліквідавалі. Агонь пашкодзіў ложак, пасцельныя прыналежнасці, закураныя сцены. Прычына здарэння высвятляецца. Папярэдняя версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?