На Валыні ў сяле Самары (усяго за некалькі кіламетраў ад Беларусі) знайшлі самую старажытную хату Украіны. Год пабудовы хаты датуецца 1587 годам.

Дом знойдзены архітэктарам Сяргеем Вяргоўскім у 1970 годзе, — паведаміў Мікалай Андрусік у суполцы «Теревені про Любешів».

Дом у Самарах — рэдкі ўзор старажытнага жылля. Гэта хата без сенцаў з дымным ацяпленнем. Сцены зроблены з хвоі. Страха — з саломы. На франтонах ветравыя дошкі з вільчакамі.

На сцяне хаты пазначана дата пабудовы — 1587. Зараз гэты дом знаходзіцца ў Нацыянальным музеі народнай архітэктуры і побыту Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0