Кіраўнік Генеральнага штаба ўзброеных сіл Алжыра запатрабаваў абвясціць прэзідэнта краіны Абдэлазіза Бутэфліку няздольным выконваць свае абавязкі.

«Мы абавязаны знайсці выхад з гэтага крызісу неадкладна, але ў рамках канстытуцыі», — заявіў генерал-лейтэнант Ахмед Гаед Салах, выступаючы па тэлебачанні.

У Алжыры ўжо некалькі тыдняў працягваюцца выступы грамадзян, якія патрабуюць зняцця з пасады цяперашняга прэзідэнта.

Раней прэзідэнт Бутэфліка пагадзіўся не выстаўляць сваю кандыдатуру на пяты тэрмін.

Аднак многія ўдзельнікі акцый пратэсту абвінавачваюць яго ў тым, што ён збіраецца заставацца ва ўладзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0