Рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест» стала кампанія «Габі-БЕЛ», якая мае намер пабудаваць мэблевую фабрыку. Пра гэта гаворыцца на сайце свабодна-эканамічнай зоны. 

Праектам прадугледжваецца стварэнне ў Гродне новага прадпрыемства па вытворчасці мэблі. У рамках праекта запланавана будаўніцтва вытворчых памяшканняў плошчай да 20.000 м2, набыццё высокатэхналагічнага абсталявання, стварэнне ўласнай дрэваапрацоўчай базы і цэха па вытворчасці пелет.

Інвестыцыйны праект з'яўляецца экспартаарыентаваным. Асноўным спажыўцом прадукцыі кампаніі «Габі-БЕЛ» стане група кампаній IKEA з рынкамі збыту ў краінах ЕС і СНД.

Прадугледжваецца, што будзе створана 170 новых працоўных месцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна