Пра гэта паведаміў сёння старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур на сустрэчы з дэпутатамі, піша БелТА.
«Мы не ставім сабе мэты абмежаваць інфляцыю любой цаной», - заявіў Павел Калаўр. Нацбанк хутчэй разглядае ўзровень інфляцыі як індыкатар якасці працэсаў, якія адбываюцца ў эканоміцы. Адпаведна, дасягненне мэты па забеспячэнні цэнавай стабільнасці патрабуе сістэмнага падыходу, у тым ліку і з дапамогай падтрымання фінансавай стабільнасці, мяркуе кіраўнік Нацбанка.