У Лельчыцкім раёне банальная сварка мужа і жонкі, якія пражылі разам 30 гадоў, прывяла да трагедыі. Муж нанёс жонцы больш за 35 удараў: біў матыкай, іншымі прадметамі. У выніку жанчына памерла. Аб жорсткім забойстве Tut.by распавялі ў пракуратуры Гомельскай вобласці.

Трагедыя адбылася ў верасні мінулага года ў вёсцы Маркоўскае.

«Яна мяне ўвесь час калупала», — так патлумачыў выбух гневу ўжо падчас допытаў абвінавачаны. Мужчына ўзяў капаніцу і ёю стаў збіваць жонку, затым пад руку трапіўся вілкі для чыгуна, вуда … У выніку муж нанёс жонцы больш за 35 удараў, ад атрыманых траўмаў яна памерла.

Раніцай мужчына звярнуўся да суседкі, якая працуе фельчарам, каб тая дапамагла чым-небудзь яго жонцы — але тая толькі канстатавала смерць.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю. Справа перададзена ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0