41-гадовы дырэктар аднаго са сталічных прадпрыемстваў арганізаваў фіктыўны працяг працоўных адносін са сваёй жонкай, піша СК.
Жанчына была прынята на працу яшчэ ў 2008 годзе на пасаду тэхніка. У сувязі з нараджэннем дзяцей яна двойчы сыходзіла ў дэкрэтныя адпачынкі. Калі набліжалася заканчэнне другога адпачынку, мужчына прапанаваў сваёй жонцы падоўжыць кантракт, аднак на працу фактычна не выходзіць, а толькі прыязджаць у офіс два разы на месяц і атрымліваць заробак.
Пакуль жонка знаходзілася дома, абвінавачаны самастойна складаў табелі ўліку нібыта адпрацаванага ёю часу. Падрыхтаваныя табелі ён падаваў галоўнаму інжынеру для зацвярджэння. Калі жонка не магла прыбыць у офіс, дырэктар сам атрымліваў за яе заробак.
За ўсё так было атрымана больш за 18 тысяч рублёў.