Фота СК

Фота СК

Здарэнне адбылося вечарам 24 сакавіка. Хлопчык атрымаў траўму на спецыялізаванай спартыўнай пляцоўцы, там ён быў без нагляду дарослых.

Залез на трамплін для скачкоў з роварам, не ўтрымаў раўнавагу і ўпаў, ударыўшыся галавой аб драўлянае пакрыццё.

Пры аглядзе месца здарэння следчыя высветлілі, што спартыўная пляцоўка абсталяваная належным чынам, цэласнасць канструкцый не парушаная.

Да падзення прывяла асабістая неасцярожнасць дзіцяці, з'яўленне на трампліне, не прызначаным для забаў дзяцей яго ўзросту, паведамляе СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0