Жыхары Інгушэціі, якія пратэстуюць супраць змяненняў у закон аб рэферэндуме, перакрылі федэральную трасу Каўказ, перадае Znak.com.

Пасля ранішніх сутыкненняў з расійскай гвардыяй у цэнтры Магаса арганізатары мітынгу заклікалі яго ўдзельнікаў разысціся па дамах, каб пазбегнуць кровапраліцця.

Частка мітынгоўцаў пагадзілася прыпыніць акцыю пратэсту, іншыя ж адправіліся перакрываць федэральную трасу.

Акцыя пратэсту пачалася ў Магасе 26 сакавіка. Прычынай стала прыняцце закона «Аб рэферэндуме Рэспублікі Інгушэція», які дазваляе змяняць межы рэспублікі без правядзення рэферэндуму. Акцыя была ўзгоднена на адзін дзень, але ўдзельнікі адмовіліся разыходзіцца па дамах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0