Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прыедзе ў Расію ў першы раз у новым статусе ў пачатку красавіка, гэта будзе яго першая замежная паездка ў якасці лідара рэспублікі. Пра гэта заявіў памочнік кіраўніка расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў.

«Мы ўжо адразу запрасілі новага прэзідэнта прыехаць у Расію, зараз узгадняецца час гэтага візіту. На гэты момант — гэта 3 красавіка», — сказаў ён.

Ушакоў дадаў, што бакі дасягнулі дамоўленасці, што Такаеў здзейсніць свой першы візіт менавіта ў Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?