Сем шакаладак агульным коштам 15 рублёў 72 капейкі хацеў выкрасці з крамы на вуліцы Турава магілёвец. Яго ўдалося затрымаць работнікам крамы.

50-гадовы мужчына ў стане моцнага алкагольнага ап'янення спрабаваў выйсці незаўважаным, аднак схаваны шакалад стаў сыпацца з-пад яго курткі прама на вачах прадаўцоў.

Высветлілася, што магілёвец распіваў спіртное, а пасля захацеў чаго-небудзь салодкага. Па словах затрыманага, ён любіць салодкае не менш, чым спіртныя напоі, аднак грошай на шакалад ужо не было. Тады ён вырашыў непрыкметна яго вынесці, спадзеючыся, што ніхто не заўважыць.

Матэрыял перададзены ў Магілёўскі міжраённы аддзел СК для прыняцця рашэння аб завядзенні крымінальнай справы за рабаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?