У нарвежскім горадзе Брумундале на беразе найбуйнейшага ў краіне возера ўзвялі самы высокі драўляны будынак у свеце, піша БелТА. Вышыня 18-павярховага будынка — 85,4 м, паведамляе анлайн-часопіс аб архітэктуры, інтэр'еры і дызайне Dezeen. 

Фота Dezeen

Будынак, які атрымаў назву Mjostarnet, пабудаваны з выкарыстаннем шматслойных драўляных клееных панэляў (CLT) — наватарскага матэрыялу, які дазваляе архітэктарам узводзіць збудаванні з экалагічна чыстай драўніны. У шматфункцыянальным комплексе размешчаны апартаменты, гасцініца, басейн, офісныя памяшканні і рэстаран.

Фота Dezeen

Фота Dezeen

Дом у Брумундале апярэдзіў папярэдняга сусветнага рэкардсмена больш чым на 30 м — пабудаваны з дрэва і бетону 53-метровы дом Brock Commons Tallwood знаходзіцца ў Ванкуверы.

Брумундаль знаходзіцца ў вобласці Нарвегіі, дзе добра развіта буйная лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць, таму большасць матэрыялаў, выкарыстаных у будаўніцтве драўлянага вышыннага дома, — мясцовай вытворчасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру