Разгон Аляксандрам Лукашэнкам кіраўніцтва аграрнай сферы звярнуў увагу на жывёлагадоўлю. А яе стан сапраўды далёкі ад сусветнага перадавога.

Сярэдняя ўкраінская карова ў 2018 годзе дала 6054 кг малака. Сярэдняя расійская — 6094 кг. У той жа час сярэдняя беларуская карова ў тым самым годзе дала толькі 5004 кг — і гэта рэкордны для нашай краіны год.

Надоі ва Украіны і Расіі адстаюць ад паказчыкаў Латвіі і яшчэ больш радыкальна адстаюць ад Эстоніі ці Фінляндыі, дзе кожная карова дае больш за 9000 кг малака.

Што да Беларусі, то наша краіна пляцецца ў хвасце — як па надоях, так і па заробках у сельскагаспадарчай сферы.

У Расіі і Украіне аграрны сектар быў раздзяржаўлены, у Беларусі ён фактычна застаецца пад пільным цэнтралізаваным кантролем дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?