Пра гэта паведаміў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка ў прэс-цэнтры БелТА.

«Задумваемся пра тое, каб прыступіць да рэканструкцыі і рамонту дарогі М1 / Е30, падыходзяць усе эксплуатацыйныя тэрміны. Апошнія рамонты выконваліся гадоў 10-12 назад, а на некаторых участках і значна раней», - сказаў Аляксей Аўраменка.

У найбліжэйшы час завяршаецца рэканструкцыя аўтадарогі М6. «Да 1 чэрвеня па ёй поўнасцю павінен быць адкрыты рух. Гэта вельмі буйны інфраструктурны праект — каля 150 км абноўленага транспартнага калідора, які будзе весці да мяжы з Польшчай», — адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0