Мінтранс зацікаўлены ў прыходзе лаўкостараў у абласныя аэрапорты. Пра гэта паведаміў сёння міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, паведамляе БелТА.

«Наша базавая стратэгія вызначаная такім чынам, што мы павінны займацца развіццём рэгіянальных аэрапортаў, — адзначыў кіраўнік ведамства. — Гэтыя аэрапорты сёння адпавядаюць усім стандартам. За мінулы год практычна ўсе яны прадэманстравалі нядрэнную дынаміку».

Ён дадаў: «У асноўным гэта выкананне чартарнай праграмы. Разам з тым мы зацікаўлены, каб прыйшоў лаўкост. Мы прапануем, мы адкрытыя ў гэтым плане».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0