Аператыўнікі па барацьбе з аргзлачыннасцю і карупцыяй МУС 27 сакавіка затрымалі за парушэнне міграцыйнага заканадаўства грамадзяніна Азербайджана, аднаго з лідараў нацыянальнай дыяспары.

42-гадовы грамадзянін Азербайджана падазраецца ў незаконным знаходжанні на тэрыторыі Беларусі пасля яго высылання на радзіму. Іншаземец доўгі час не выплачваў аліменты на дзяцей, за што быў асуджаны і высланы з краіны з забаронай уезду на некалькі гадоў. Мужчыну затрымалі ў вёсцы Бабінічы Аршанскага раёна.

Завялі крымінальную справу. Падазраваны знаходзіцца ў ІЧУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0