Сёння 85 гадоў Кастусю Аляксеевічу Цвірку. Аднаму з тых, хто сваім прыкладам прымушае людзей адчуць сябе беларусамі.

Кастусь Цвірка — паэт, літаратуразнаўца, кнігавыдавец. Заснавальнік кніжнай серыі «Беларускi кнiгазбор».

Дарагі Кастусь Аляксеевіч! Дзякуй Вам за тое, што Вы зрабілі і працягваеце рабіць для беларускіх чытачоў і для Беларусі.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» віншуе Вас са святам і жадае Вам моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?