BBC папрасіла прабачэння ў прэзідэнтам Украіны Пятра Парашэнкі за публікацыю недакладнай інфармацыі пра яго сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Гаворка ідзе пра матэрыял, апублікаваны ў маі 2018 года. У ім гаварылася пра тое, што тагачаснаму адвакату кіраўніка Белага Дома Майклу Коэну за сустрэчу Парашэнкі з Трампам нібыта пералічылі $400 тысяч.

Недакладнасць гэтай інфармацыі раней пацвердзіў брытанскі суд.

Таксама BBC выплаціць кампенсацыю Парашэнку за недакладную інфармацыю. Парашэнка плануе ахвяраваць кампенсацыю ад BBС за распаўсюджванне непраўдзівай інфармацыі на дабрачыннасць, паведаміў спікер яго выбарчага штаба Алег Мядзведзеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0