Сямейнай пары з Магілёва пагражаў госць. Мужчына біў нажом у дзверы пакоя, у якім схаваліся гаспадары кватэры.

На месца здарэння прыехалі супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку. Высветлілася, што яшчэ пару гадзін таму нішто не прадракала бяду: у госці зазірнуў 39-гадовы прыяцель, раней судзімы за крадзяжы і рабаванне. Наяўнасць судзімасцяў старога прыяцеля не хвалявала мужа і жонку, аднак яны не чакалі, што, выпіўшы, ён стане агрэсіўны.

Пасля непрацяглай сваркі мужчына ўстаў з-за стала і два разы ўдарыў у твар гаспадара, а пасля схапіў нож. Напалоханыя гаспадары разам з дзецьмі схаваліся ў пакоі, і, пакуль мужчына выкрыкваў пагрозы і біў нажом па дзвярах, выклікалі міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?