У Лідзе п'яны мужчына пасля сваркі са сваімі бацькамі напаў на іх з нажом, паведамляе Следчы камітэт.

49-гадовы мужчына ў стане алкагольнага ап'янення нажом нанёс раненні рознай ступені цяжкасці 74-гадоваму бацьку і 71-гадовай маці. Пацярпелыя шпіталізаваны ў бальніцу. Распачата крымінальная справа, падазраваны затрыманы.

Зараз дапытваюць суседзяў, рыхтуецца прызначэнне экспертных даследаванняў. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, працягваецца агляд кватэры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0