Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, паведамляе БЕЛТА.

«У нас па крэдыце Еўразійскага фонду выкананы ўсе ўмовы. Мы інфармавалі нашых расійскіх калег аб тым, што ўмовы сёмага траншу выкананы ў поўным аб'ёме. Спадзяемся, што ў найбліжэйшы час будзе падрыхтавана і заключэнне экспертнай рады фонду, і мы правядзем пасяджэнне савета Еўразійскага фонду і прымем рашэнне. Якое гэта будзе рашэнне — станоўчае ці адмоўнае — яго будзе прымаць савет фонду. Мы спадзяемся на станоўчае рашэнне ў хуткім часе. Гэта азначае, што $200 млн сёмага траншу мы зможам з гэтай крыніцы прыцягнуць», — сказаў міністр

Беларусь у першай палове 2015 года падала заяўку на крэдыт у памеры $ 3 млрд у Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС (зараз носіць назву Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця — ЕФСР). Пасля першапачаткова агучаная сума крэдыту для Беларусі ў $ 3 млрд паменшылася да $ 2 млрд. Сродкі даюцца цягам сямі траншаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0