Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Галівудскі акцёр Джордж Клуні заклікаў да байкоту гатэляў, якія належаць уладам Брунея, у сувязі з іх рашэннем ўвесці ў краіне смяротнае пакаранне за аднаполы сэкс і шлюбную здраду. Пра гэта гаворыцца ў калонцы акцёра ў выданні Deadline.

Гаворка ідзе пра дзевяць гатэляў у Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі і Італіі. Клуні заявіў, што яны належаць брунейскаму інвестыцыйнаму агенцтву, падкантрольнага султану Брунея Хасаналу Балкіаху.

«Кожны раз, калі мы спыняемся ў любым з гэтых гатэляў ці праводзім там сустрэчы, мы аддаём грошы людзям, якія збіраюцца забіваць сваіх грамадзян да смерці за тое, што яны геі ці абвінавачваюцца ў шлюбнай здрадзе», - напісаў Клуні.

Ён адзначыў, што раней у Лос-Анджэлесе ўжо байкатавалі гатэлі The Bel-Air і The Beverly Hills Hotel з-за парушэння правоў гомасэксуалаў у Брунеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0