Супрацоўнікі наркакантролю і АМАПа 26 сакавіка затрымалі 37-гадовага мінчука. Ён арганізаваў лабараторыю па вырошчванні канопляў ў адным з дамоў аграгарадка Калодзішчы Мінскага раёна, паведамляе БелТА са спасылкай на сталічную міліцыю.

Фота сталічнай міліцыі

Фота сталічнай міліцыі

«Падчас агляду дома аператыўнікі выявілі два памяшканні, спецыяльна прыстасаваных для вырошчвання. Было канфіскавана больш за 1,5 кг марыхуаны і 76 раслін канопляў, асвятляльныя лямпы, аўтаматычныя таймеры ўключэння, кандыцыянеры, вымяральнікі кіслотнасці глебы, ўгнаенні, стымулятары росту раслін і іншае», - праінфармавалі ў міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0