government.by

government.by

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў выключыў «кітайскі сцэнар» у дачыненні да расійскага сегмента інтэрнэту. Пра гэта ён сказаў у прамым эфіры #VKLive.

«Мы не імкнемся да такога рэгулявання. Ніякага файрвола тут не ўзнікае», — сказаў Мядзведзеў. Так ён пракаментаваў законапраект аб устойлівым Рунэце.

Прэм'ер падкрэсліў, што ў Расіі не будзе такога рэгулявання, як у Кітаі. «І я нават скажу больш: і ў Кітаі гэта рэгуляванне часцяком не прыносіць тых вынікаў, на якія гэта рэгуляванне было першапачаткова арыентавана», — дадаў кіраўнік расійскага ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0