У былой ваеннай часці ў Лапенках (Гродна) 28 сакавіка быў пажар, у якім ледзь не загінулі двое мужчын-бадзяг. Раней за МНС туды прыехала міліцыя.

Участковаму інспектару міліцыі Ленінскага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што з неэксплутаванага будынка на вуліцы Асфальтавай, 55 ідзе дым.

Праваахоўнікі ўвайшлі ў задымленае памяшканне, і знайшлі там двух спячых людзей. Міліцыянеры вынеслі грамадзян на паветра, пасля чаго паведамілі аб пажары ў МНС.

Адзін з мужчын дастаўлены ў бальніцу, ён знаходзіцца ў цяжкім стане. Другому мужчыну 1962 года нараджэння медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0