ЗША падрыхтавалі новыя санкцыі супраць Расіі з-за атручвання Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Паводле агенцтва, пакет абмежаванняў ужо гатовы і чакае ўхвалення Белым домам. Якія менавіта санкцыі будуць уведзеныя, выданне не ўдакладняе.

У жніўні 2018 года Дзярждэпартамент ЗША аб'явіў пра увядзенне санкцый супраць Расіі, усклаўшы на расійскія ўлады адказнасць за прымяненне ў Вялікабрытаніі атрутнага рэчыва «Навічок». Але тады была задзейнічана толькі частка абмежаванняў, а менавіта забарона экспарту тавараў і тэхналогій, звязаных з нацыянальнай бяспекай.

Другі пакет абмежаванняў (у іх лік уваходзіць паніжэнне статусу двухбаковых адносін, поўная забарона на экспарт тавараў з ЗША і імпарт у ЗША, забарона на паветраныя зносіны для дзяржаўных перавозчыкаў) тады ўведзены не быў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0