Блогер Эдуард Пальчыс, адзін з арганізатараў Дня Волі — 2019, апублікаваў у фэйсбуку прэтэнзіі да апазіцыйных палітычных лідараў. У ім ён абвінаваціў Віталя Рымашэўскага і Юрыя Губарэвіча ў фактычным сабатажы. 

Асноўная з прэтэнзій Пальчыса ў тым, што, паводле яго, апазіцыйныя кааліцыя паніжала планку, таемна падаючы следам за арганізатарамі канцэрта заяўкі: Пальчыс і кампанія на «Дынама» — тыя на Оперны, Пальчыс і кампанія на Ратушу — тыя на Кіеўскі сквер.

Увесь тэкст чытайце тут: Пальчыс: Уся сутнасць дзеянняў Губарэвіча і Рымашэўскага — спроба перашкодзіць нашай працы

Што на гэты закідон могуць адказаць згаданыя Губарэвіч і Рымашэўскі? 

«Наша Ніва» звярнулася да палітыкаў. 

Губарэвіч (першы злева), Рымашэўскі (другі справа). Фота svaboda.org.

Губарэвіч (першы злева), Рымашэўскі (другі справа). Фота svaboda.org.

«Каб пракаментаваць, трэба прачытаць. У мяне на гэта часу няма, — сказаў нам Губарэвіч. — Прабачце, допіс у фэйсбуку… мяне такія рэчы не цікавяць. Сваю пазіцыю па мерапрыемстве на 25 Сакавіка мы выклалі. Дзякуй усім астатнім, хто нешта праводзіў. На шчасце, усё атрымалася, мы ўзялі на сябе адказнасць за Мінск і добра правялі. А Пальчыс заўтра адно скажа, заўтра другое. То дэцэнтралізацыя, то нешта не так…». 

Рымашэўскі быў яшчэ больш лаканічным: «Паколькі Пальчыс вернік, ходзіць у царкву, то я не думаю, што ён хлусіць, проста ён забыў, як было насамрэч», — сказаў ён. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?