Кандыдат у прэзідэнты Украіны Юлія Цімашэнка прыйшла на тэледэбаты без сваіх найбліжэйшых канкурэнтаў — Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Зяленскага.
«Я прыйшла на дэбаты, хоць на дэбатах нікога», — заявіла яна.
Яна заявіла, што разлічвала пагутарыць з двума сваімі канкурэнтамі па прэзідэнцкай гонцы, але іх няма, і яна сыдзе.
Вядучыя і запрошаныя журналісты пачалі ўгаворваць яе застацца, нават пачалі ставіць вострыя пытанні, але яна пакінула студыю.