Фота El Nacional via БелТА
Чарговае адключэнне электраэнергіі адбылося ў Венесуэле, электрычнасць знікла ў 21 рэгіёне краіны. Прычыны не вызначаныя, паведамляе БелТА са спасылкай на El Nacional.
Самае буйное адключэнне электраэнергіі ў Венесуэле адбылося 7 сакавіка, тады без святла застаўся Каракас і большасць штатаў. Па многіх рэгіёнах, якія засталіся без святла, пракацілася хваля рабаванняў.
Урад абвінавачвае апазіцыю ў дыверсіі на ГЭС. Але хутчэй за ўсё прычына ў зношанасці энергетычнага абсталявання.
Лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайдо заклікаў народ выйсці ў нядзелю, 31 сакавіка, на акцыі пратэсту.