У Смаленскай вобласці ў пятніцу ўтылізавалі 13 тон яблыкаў, 1400 кг груш, 300 кг пекінскай капусты, паведамляе прэс-служба Упраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях.

Садавіну і гародніну затрымалі мабільныя групы пры спробах незаконнага ўвозу ў сакавіку гэтага года. За апошні час знішчана 19 тон груш, на наступным тыдні будзе знішчана 180 тон яблыкаў.

Усяго ў перыяд са студзеня па сакавік 2019 года ў Смаленскай і Бранскай абласцях знішчана каля 500 тон расліннай прадукцыі.

Паведамляецца, што раслінная прадукцыя была ўвезеная з Рэспублікі Беларусь пад выглядам «тавару прыкрыцця» — лесаматэрыялаў і дзіцячых сродкаў гігіены — без фітасанітарных сертыфікатаў і іншых суправаджальных дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?