Аператыўнікі падатковай інспекцыі па Мінску ў лютым — сакавіку праверылі інтэрнэт-крамы і выявілі, што тысячы смартфонаў на суму каля 2 мільёнаў рублёў (або 1 мільёна даляраў) рэалізаваныя з парушэннем заканадаўства, паведамляе БЕЛТА.

«Хтосьці паказваў усю выручку ад рэалізацыі, іншыя прыхоўвалі, але аб'ядноўвае іх тое, што ні адзін не змог у адказ на патрабаванне падаць дакументы, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця і ўвозу тавару ў краіну», — паведамілі ў падатковай.

Гэта азначае, што смартфон працуе да першай паломкі, на яго няма гарантыі. Ашуканыя пакупнікі звярталіся ў розныя дзяржорганы.

«Падчас апытанняў кіраўнікоў прадпрыемстваў вызначаны патэнцыйныя крыніцы набыцця тавараў. Гэта і кантрабанда танных «рэплік» вядомых брэндаў, і ўцягванне ў абарот былых у карыстанні, саматужна адноўленых вырабаў», — растлумачылі спецыялісты.

Парушальнікаў чакае штраф у памеры да 50% ад кошту рэалізаваных з парушэннямі тавараў, а некаторых, якія ўхіліліся ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, прававая ацэнка кампетэнтных органаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0