У складзе аўстрыйскай дэлегацыі прысутнічаў Томас Арнольднер, генеральны дырэктар холдынгу А1 Telekom Austria Group, даччынай кампаніяй якога з’яўляецца беларускі тэлекам-аператар velcom.

Па словах Арнольднера, пачынаючы з 2008 года, калі кампанія velcom стала часткай аўстрыйскага тэлекамунікацыйнага холдынгу, аб’ём інвестыцый у нацыянальную эканоміку перавысіў 670 мільёнаў еўра.

На працягу ўсяго гэтага часу velcom утрымлівае пазіцыі ў спісе найбольш буйных падаткаплацельшчыкаў Мінска і вобласці: аб’ём выплачаных у бюджэт падаткаў і збораў перавышае 820 мільёнаў еўра.

«Я вельмі ўсцешаны, што значная частка перамоў была адведзена важнай тэме далейшага развіцця ІКТ і інфраструктуры сувязі. Перамовы былі вельмі канструктыўнымі, і я чакаю далейшага іх працягу з мэтай маштабнага разгортвання 4G-інфраструктуры, а ў перспектыве і 5G не толькі ў гарадах, але і ў вёсках», — пракаментаваў Арнольднер вынікі сустрэчы.

Аўстрыя з’яўляецца адным з вядучых інвестыцыйных партнёраў Беларусі і выконвае важную ролю ў мадэрнізацыі шэрагу галін эканомікі краіны, у тым ліку дрэваапрацоўкі, тэлекамунікацый, банкаўскага сектара. Толькі за мінулы год Аўстрыя інвеставала ў Беларусь каля 300 мільёнаў долараў.

«На мой погляд, мы ўнеслі істотны ўнёсак у трансфармацыю краіны ў значнага гульца на полі ІКТ. Больш за 98% тэрыторыі Беларусі забяспечана пакрыццём нашай 3G-сеткі, якасць якой, зыходзячы з майго досведу, адна з найбольш высокіх у Еўропе, нягледзячы на адны з самых нізкіх цэн на мабільную сувязь. Мы пацвярджаем нашу прыхільнасць і гатоўнасць падтрымліваць далейшае развіццё краіны ў кантэксце тэхналогій 4G і ў перспектыве 5G. У межах сустрэчы было дамоўлена, што ў бліжэйшы час бакі працягнуць абмеркаванне ўзаемных інтарэсаў на самым высокім ўзроўні і прадумаюць шляхі рэалізацыі сумесных ініцыятыў», — дадаў глава A1 Telekom Austria Group.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0