У летняе трансфернае акно «Барселона» падпіша 19-гадовага абаронцу «Аякса», капітана каманды Матэйса дэ Лігта.

Амстэрдамцы далі зразумець каталонцам, што ім не прыйдзецца плаціць за дэ Лігта столькі ж грошай, як іншым клубам.

«Відавочна, што дэ Лігт пяройдзе ў «Барселону». Яны не зацікаўленыя ў вайне прапаноў, а адносіны паміж клубамі вельмі моцныя», — гаворыцца ў выданні De Telegraaf.

«Аякс» хацеў атрымаць за абаронцу не менш за 100 мільёнаў еўра. Таксама стала вядома, што «Барселона» ўжо прапаноўвала 60 мільёнаў, але атрымала адмову.

Сам жа футбаліст не выключыў магчымасць працягу кар'еры ў Італіі, дзе на яго прэтэндуе «Ювентус».

У гэтым сезоне дэ Лігт правёў ў галандскай вышэйшай лізе 26 матчаў і забіў 2 галы, у Лізе чэмпіёнаў на рахунку маладога футбаліста 13 гульняў і 1 гол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0