Апошняя выбарчая кампанія ва Украіне мае шанцы ўвайсці ў гісторыю, як «самая грубая, брудная і жорсткая», заявіў у інтэрв'ю часопісу «Міжнароднае жыццё» статс-сакратар — намеснік кіраўніка МЗС Расіі Рыгор Карасін.

«Безумоўна, стварэнне яўных складанасцяў для волевыяўлення грамадзян «наводзіць цень» на ўвесь электаральны працэс. Непазбежна ўзнікаюць пытанні да ўладаў, якія такім чынам спрабуюць паўплываць на вынікі галасавання», — адзначыў Карасін. Намеснік міністра дадаў, што легітымнасць выбараў залежыць ад таго, наколькі яны былі сумленнымі, празрыстымі і адпавядалі нормам дэмакратыі.

«Пакуль што гэта выбарчая кампанія мае ўсе шанцы ўвайсці ў гісторыю як самая грубая, брудная і жорсткая», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?