Беларусь вырашыла спыніць сертыфікацыю прадуктаў харчавання, якія забароненыя да ўвозу ў Расію, але траплялі на яе тэрыторыю дзякуючы рээкспарту, паведамляе РИА Новости са спасылкай на прэс-службу Рассельгаснагляду.

«Беларускі бок паведаміў пра спыненне сертыфікацыі плодаагародніннай прадукцыі, якая прыбывае з трэціх краін для размытнення на тэрыторыі Беларусі і далейшага рээкспарту ў Расію», — распавялі ў ведамстве.

Таксама адзначаецца, што гэтая мера закране толькі тую прадукцыю, якая трапіла пад дзеянне эмбарга, уведзенага Расіяй у 2014 годзе ў адказ на заходнія санкцыі. Яна неабходная з-за таго, што рэальная краіна паходжання тавараў, якія трапляюць у Расію, застаецца невядомай.

Пагаднення ўдалося дасягнуць у выніку тэлефонных перамоў паміж Рассельгаснаглядам і намеснікам кіраўніка Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Беларусі Аляксандрам Паўловічам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0